Музычная забава "Купальскі Вяночак"

05.07.2024
Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай фальклора.

Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіцца сродкам выхавання асобасных якасцей.

Мэтазгодна праводзіць самыя асноўныя, адаптаваныя да ўзроставага успрымання дашкольнікамі народныя абрады: Багач (Восеньскі кірмаш), Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле... і інш.

Вось і навучэнцы рознаузроставай группы ад 2 да 7 год Лявонавіцкага дзіцячага саду таксама пазнаеміліся з традыцыйнымі абрадамі свята "Купалле". Традыцыйнае упрыгожванне - вяночак дапамагае быць статным, аберагае і прыносіць тое, аб чым мараць дзяўчынкі і хлапчукі. Традыцыйныя песні і танцы не абыходзяцца без гэтага упрыгожвання. У выніку нашага мерапрыемства кожны атрымаў цудоўны вяночак і асабісты фотаздымак на памяць.

 

поделиться в: