Международный день родного языка

21.02.2024
Сёння незвычайна пачалася раніца ў дзяржаўнай установе адукацыі "Лявонавіцкі дзіцячы сад" Традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас родная мова – беларуская, матчына, чароўная, мілагучная, пяшчотная, ласкавая, мяккая, звонкая, прыгожая і яшчэ шмат-шмат цёплых слоў!

 

 

 

План правядзення Дня беларускай мовы

Мэта: фармiраванне ўстойлiвай цiкавасцi, станоўчых адносiн да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю і актыўна размаўляць на роднай мове.

Задачы: далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе; стымуляваць зносiны на беларускай мове; развiваць пазнавальныя i моўныя здольнасцi, назiральнасць адносна моўных з'яў, навыкi маўленчага самакантролю; заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

Для дзяцей.

1-я палова дня.

- Ранішняя гімнастыка,  складзеная  на аснове беларускіх народных гульняў,

- прагулка з правядзеннем беларускіх народных гульняў "Лянок", "Гарлачык", "Грушка", "Шэры кот" 

- Успамінаем беларускіх пісьменнікаў (старэйшыя выхаванцы)

- Дыдактычная гульня з элементамі тэатралізацыі "Словы з куфэрку" ( малодшы, сярэдні, старэйшы ўзрост)

- Калектыўная аплікацыя "Маё любімае слова" (старэйшы ўзрост)

2- я палова дня.

- Тэатралізаваная дзейнасць: "Ліса і Журавель"

Работа з педагогамі                                                                                     

"Віртуальная экскурсія "СПАДЧЫНА"".

Работа з бацькамі

Чэллендж "Гучы, гучы, як званочак, родная мова!" (дзеці сумесна з бацькамі ў "вайбер")

Калаж "Жадаю Вам...!"