Да Міжнароднага дня роднай мовы

19.02.2021

Размаўляй са мной па-беларуску!

(Артыкул загадчыка ДУА "Лявонавіцкі дзіцячы сад" з раеннай газеты "Нясвiжскiя навiны")

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                          П.Панчанка

     21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. А наша родная мова, безумоўна, – беларуская.

     У дзяржаўнай установе адукацыі “Лявонавіцкі дзіцячы сад” мы размаўляем на роднай мове, шануем народныя звычаі, традыцыі, прывіваем любоў да роднага слова  вахаванцам і іх бацькам.

    Але стала добрай традыцыяй на працягу тыдня, прысвечанага гэтай даце, яшчэ раз нагадваць бацькам, выхаванцам, а таксама і членам калектыва, якая ж яна цудоўная, мілагучная, чароўная, незвычайная, дзіўная, напеўная, прыгожая наша родная мова.

    Да 21 лютага ва ўстанове адукацыі мы аформілі куточак, які яшчэ раз нагадаў, што “хто б ты ні быў – жанчына ці мужчына, дарослы ці малады, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер ці бізнэсмэн – ведай, што найлепшы твой скарб – БЕЛАРУСКАЯ МОВА!”

    Вясёлыя народныя прыпеўкі  і беларускія песні гучалі падчас правядзення музычнай забавы “У госці да Васілінкі”. Васілінка (дзяўчынка ў народным кацюме) гасцінна сустрэла гасцей. А яе бабуля і дзядуля расказалі, як бавілі раней вечары за прасніцай жанчыны, як гулялі вячоркі, як спявалі народныя песні, гатавалі беларускія стравы, а самае галоўнае, неяк жа жылі без камп’ютэра і мабільнага тэлефона…

   Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску! Размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова – жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне.